Нацбанк шосты раз сёлета зніжае стаўку рэфінансавання

Нацбанк / Еўрарадыё
Нацбанк / Еўрарадыё

Нацбанк Беларусі з 28 чэрвеня зніжае стаўку рэфінансавання з 9,75% да 9,5% гадавых, паведамляе прэс-служба фінансавага рэгулятара. Ад пачатку года гэта ўжо шостае зніжэнне стаўкі рэфінансавання.

Стаўка па крэдыце овернайт складзе 10,5% гадавых, стаўка па дэпазіце овернайт — 8, 5% гадавых замест 10,75% і 8,75% адпаведна.

Папярэдняе зніжэнне стаўкі рэфінансавання адбылося 31 траўня.

Паводле прагнозу Нацбанка гадавая інфляцыя не перавысіць 5%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі