У Беларусі зніжана стаўка рэфінансавання
Нацбанк Беларусі / З архіва Еўрарадыё
З 31 траўня ў Беларусі зніжана стаўка рэфінансавання — з 10% да 9,75% гадавых, паведамляе прэс-служба Нацбанка. Стаўка па крэдыце овернайт зніжаецца з 11% да 10,75% гадавых, а стаўка па дэпазіце овернайт — з 9 да 8,75% гадавых. Такое рашэнне праўленне Нацбанка прыняло 22 траўня.
Папярэдні раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжалася з 2 траўня — на 0,5%. Перад гэтым з 3 красавіка 2023-га яна зніжалася з 11% да 10,5% гадавых.
Зніжэнне стаўкі рэфінансавання ў Нацбанку тлумачаць "захаваннем трэнда на запавольванне гадавой інфляцыі". Згадваецца "аднаўленне дзелавой актыўнасці".
Велічыня стаўкі рэфінансавання ўплывае на даступнасць крэдытаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.