Зніжаць стаўку рэфінансавання ў Беларусі і далей будзе няпроста — ЕАБР
У Беларусі вырас спажывецкі попыт / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Патэнцыял зніжэння стаўкі рэфінансавання ў Беларусі блізкі да вычарпання. Так лічаць эксперты Еўразійскага банка развіцця. Яны нагадалі, што з 31 мая 2023 года беларускі Нацбанк у чарговы раз знізіў стаўку рэфінансавання — з 10,0% да 9,75%. Гэта ўжо пятае зніжэнне стаўкі з пачатку года. Яно стала магчымым, дзякуючы таму, што запавольнілася інфляцыя. У красавіку гадавы паказчык апусціўся да 4,7%. І такія паказчыкі інфляцыі ў бліжэйшыя месяцы захаваюцца, мяркуюць эксперты ЕАБР.
Але адначасова ў Беларусі стаў аднаўляцца спажывецкі попыт, адначасова захоўваюцца высокія тэмпы росту рублёвай грашовай масы. І гэта можа зноў справакаваць паскарэнне росту цэн. Таму эксперты і лічаць, што падстаў зніжаць стаўку рэфінансавання ў далейшым можа і не апынуцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.