Больш за 120 мільёнаў долараў трымаюць у грузінскіх банках беларусы
Долары, ілюстрацыйнае фота
Беларусы трымаюць у грузінскіх банках больш за 120 мільёнаў долараў. Гэта падлічыў "Позірк", прааналізаваўшы звесткі Нацыянальнага банка Грузіі.
У Грузіі, як вядома, існуе даволі вялікая беларуская дыяспара. Сюды пераехалі як палітычныя, так і эканамічныя мігранты.
На канец верасня 2024 года на дэпазітах у банках Грузіі, як піша выданне, фізічныя асобы захоўвалі 29,91 мільярда лары (10,88 мільярда долараў ЗША). Пры гэтым доля нерэзідэнтаў у гэтай суме складала 28,5%. Грамадзянам Беларусі належала 4% гэтых унёскаў.
Паводле звестак беларускага праваабаронцы Рамана Кісляка, цяпер колькасць беларусаў у краіне скарачаецца і складае каля 11 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.