Нацбанк: За год залаты запас Беларусі вырас на адну тону

Нацбанк: За год залаты запас Беларусі вырас на адну тону

За мінулы год залаты запас Беларусі вырас на адну тону. На 1 студзеня 2019-га ён складаў 41,2 тоны, інфармуе Нацыянальны банк. Адзначаецца, што залаты запас складаецца з банкаўскіх зліткаў. Ён захоўваецца ў Цэнтральным сховішчы Нацбанка, змешчаны на рахунках і ў дэпазітах у замежжы.

На 1 студзеня 2019 года золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $7 млрд 157,6 млн. У снежні 2018-га яны знізіліся на 282,3 млн долараў (на 3,8%).

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 28.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі