Нацбанк захаваў стаўку рэфінансавання, нягледзячы на паскарэнне інфляцыі

Нацбанк захаваў стаўку рэфінансавання, нягледзячы на паскарэнне інфляцыі

Стаўка рэфінансавання і адсоткавыя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацбанка застануцца на цяперашнім узроўні. Такое рашэнне прынятае праўленнем Нацбанка па выніках пасяджэння 3 траўня 2019 года. 

Сёння стаўка рэфінансавання роўная 10%. 

У Нацбанку адзначаюць, што ў першым квартале 2019 года рост інфляцыі паскорыўся. Гадавы прырост спажывецкіх цэн у сакавіку 2019 года склаў 5,8% (у снежні 2018-га ён склаў 5,6%). "Такая дынаміка цэн абумоўлена галоўным чынам кароткатэрміновымі фактарамі", — падкрэсліваюць у галоўным фінансавым рэгулятары.

Мяркуецца, што захаванне стаўкі рэфінансавання на цяперашнім узроўні дапаможа запаволіць інфляцыйныя працэсы.

Наступнае пасяджэнне Праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы запланаванае на 7 жніўня 2019 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі