Нацбанку у 2019 годзе прыйшлося "прадухіляць істотную пераацэненасць рубля"

Еўрарадыё
Еўрарадыё

У 2019 годзе Нацыянальнаму банку Беларусі давялося актыўна скупляць залішнюю прапанову замежнай валюты на біржы, каб прадухіліць істотную пераацэненасць беларускага рубля. Пра гэта заявіў на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка намеснік старшыні НББ Сяргей Калечыц. Набытая Нацбанкам валюта сыходзіла на папаўненне золатавалютных рэзерваў.

Як распавёў Калечыц, у 2019 годзе чыстая прапанова замежнай валюты ва ўсіх сегментах беларускага валютнага рынку склала 2,3 мільярда даляраў. У параўнанні з 2018 годам яна павялічылася ў два разы.

У цэлым жа, праінфармаваў Калечыц, у Беларусі ў мінулым годзе быў рэжым плаваючага курсу, а змены курсу рубля адбываліся пераважна "пад уздзеяннем рынкавых сіл".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі