Начная атака дронаў на Украіну і візіт Сі Цзіньпіна ў РФ — 392-я раніца вайны

Наступства расійскай атакі на Кіеўшчыне / https://www.facebook.com/MNS.GOV.UA/
Наступства расійскай атакі на Кіеўшчыне / https://www.facebook.com/MNS.GOV.UA/

Пад Кіевам гэтай ноччу працавала СПА у небе былі заўважаныя дроны-камікадзэ Shahed. "Сіламі нашай СПА ўсе мэты, выяўленыя ў паветранай прасторы вакол Кіева, былі знішчаны. На дадзены момант без ахвяр і разбурэнняў", казаў кіраўнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко. Але пазней стала вядома, што і ахвяры, і разбурэнні ёсць. У Кіеўскай вобласці пашкоджаны грамадзянскі аб'ект і загінулі як мінімум тры чалавекі, сем чалавек атрымалі раненні. Сярод пацярпелых ёсць і 11-гадовае дзіця.

Ва ўкраінскай службе па надзвычайных сітуацыях удакладнілі, што ад атакі пацярпеў горад Ржышчаў. Там разбураныя некалькі паверхаў двух пяціпавярховых інтэрнатаў і навучальны корпус прафесійнага ліцэя. Пад заваламі могуць знаходзіцца людзі. Іх шукаюць.

СПА гэта ноччу працавала і ў Жытомірскай вобласці. І гэта таксама была атака дронамі, адзін з іх пашкодзіў аб'ект інфраструктуры, піша Hromadske. Выбух прагрымеў і ў Хмяльніцкім. У мясцовай адміністрацыі пазней паведамілі, што прылётаў не зафіксавана. У паўночных, цэнтральных і некаторых заходніх абласцях Украіны рэжым паветранай трывогі дзейнічаў з 2 гадзін ночы да 4 гадзін раніцы.

Пра атаку беспілотнікаў заявілі і ўлады акупаванага Расіяй Крыма. Пра гэта напісаў у сябе ў Telegram-канале" губернатар "Севастопаля" Міхаіл Разважаеў. "У агульнай складанасці знішчана тры аб'екты. Яны спрабавалі пракрасціся ў бухту, маракі па іх вялі агонь са стралковай зброі. Таксама адпрацавала СПА па паветранай цэлі. Ваенныя караблі не пацярпелі", заявіў ён. Са слоў Развазжаева, ад выбухаў знішчаных марскіх беспілотнікаў у некаторых будынках павыбівала шкло, а пацярпелых няма.

Ракетны ўдар учора ўвечары перажыла Адэская вобласць. Пра гэта паведамілі ў мясцовай раённай ваеннай адміністрацыі. Са слоў чыноўнікаў, расійскія знішчальнікі Су-35 ажыццявілі пуск ракет з мора. Частку ракет знішчыла ўкраінская СПА, але ёсць і трапленні. Па дадзеных аператыўнага камандаванне "Поўдзень", было тры ракеты. Дзве збілі. Адна трапіла ў трохпавярховы будынак манастыра УПЦ Маскоўскага патрыярхату. Пацярпелі чатыры чалавекі: трое атрымалі лёгкія раненні выбуховай хваляй, адзін чалавек шпіталізаваны.

Ночная атака дронов на Украину и визит Си Цзиньпина в Москву  — 392-е утро войны
У выніку ракетнага абстрэлу Адэсы пацярпеў трохпавярховы дом / ДСНС Украіны

Да сітуацыі на фронце. Украінскія вайскоўцы адбілі за суткі 114 расійскіх нападаў, гаворыцца ў ранішняй справаздачы Генштаба УСУ. Расіяне спрабуюць наступаць на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім, Мар'інскім і Шахцёрскім кірунках, на іншых – абараняюцца.

Паводле ацэнкі экспертаў Інстытута вывучэння вайны, "якіх-небудзь пацверджаных поспехаў у Бахмуце або вакол яго за мінулыя суткі няма". У Інстытуце таксама адзначылі, што група "Вагнера", якая з'яўляецца асноўнай штурмавой сілай пад Бахмутам, "можа страціць большую частку сваіх зняволеных у бліжэйшыя тыдні, паколькі ў зняволеных сканчаюцца шасцімесячныя ваенныя кантракты". А пра набор новых байцоў апошнім часам не паведамлялася.

Тым часам у Міністэрстве абароны ЗША патлумачылі, што перадаюць Украіне больш стары варыянт танкаў Abrams, каб сэканоміць час, і каб баявыя машыны хутчэй апынуліся на полі бою. Пра гэта паведаміў брыгадны генерал Патрык Райдэр падчас прэс-брыфінгу ў Пентагоне. На выраб і адпраўку больш новых M1A2 Abrams мог сысці год. А M1A1 могуць апынуцца ва Украіне ўжо "да восені гэтага года", сказаў Райдэр.

Ночная атака дронов на Украину и визит Си Цзиньпина в Москву  — 392-е утро войны
Сітуацыя каля Бахмута / understandingwar.org

Учора завяршыўся візіт у Маскву старшыні КНР Сі Цзіньпіна. У Інстытуце вывучэння вайны мяркуюць, што Уладзіміру Пуціну "не ўдалося забяспечыць неабмежаваная двухбаковае партнёрства з Кітаем, на якое ён, верагодна, спадзяваўся". Учора Пуцін і Сі падпісалі "сумесную заяву".

"Аднак абавязацельствы, узятыя Сі Цзіньпінам і Пуціным, былі прыкметна аднабокімі, што паказвае на тое, што Сі згаджаецца на больш стрыманы варыянт расійска–кітайскіх адносін, чым, верагодна, жадае Пуцін", адзначаюць эксперты. Сі Цзіньпін не заявіў пра намер аказаць падтрымку вайне Расіі ва Украіне, акрамя туманных дыпламатычных запэўненняў. Адзначым, што па выніках перамоў у сумеснай заяве Сі Цзіньпін і Уладзімір Пуцін сярод іншага заклікалі знізіць "рызыку развязвання ядзернай вайны".

А ў Кіеве ўчора прымалі прэм'ер-міністр Японіі Фуміа Кішыда. На выніковай прэс-канферэнцыі ён паведаміў, што Японія вырашыла вылучыць 30 млн долараў на пастаўкі несмяротнага ўзбраення ва Украіну і мае намер накіраваць яшчэ 470 млн даляраў на аднаўленне ўкраінскай энергетыкі. Пра гэта піша "Інтэрфакс-Украіна". Японія, як адзначыў Кішыда, настроена падтрымліваць Украіну і ў далейшым.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўчора таксама правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Чылі Габрыэлем Борычам. Пра гэта Зяленскі распавёў у вячэрнім відэазвароце. "Гэта была добрая размова. Абнавілі бачанне нашымі дзяржавамі актуальнай сітуацыі ў міжнародных адносінах", сказаў ён. Паводле яго слоў, ён праінфармаваў Чылійскага калегу "аб тым, як менавіта Расія працягвае сваю агрэсію", а таксама аб тым, як украінцы могуць паспяхова процідзейнічаць расійскаму тэрору.

А яшчэ ў вячэрнім відэазвароце Зяленскі казаў пра сітуацыю ў акупаваным Крыме, пра выбухі, якія там цяпер здараюцца, і пра тое, што адтуль ужо бягуць "самыя дальнабачныя пацукі" Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі