Азіраючыся ў мінулае, будуем Беларусь мары. “Ідэя Х" — лепшае

Азіраючыся ў мінулае, будуем Беларусь мары. “Ідэя Х" — лепшае

З чэрвеня 2018 года ў эфіры Еўрарадыё пачала выходзіць праграма “Ідэя Х”. Дзе мы пры дапамозе выбітных і абазнаных у тэме экспертаў, пачалі пошукі беларускай нацыянальнай ідэі. У эфір выйшлі ўжо 30 праграм. Ці здолелі мы дасягнуць пастаўленай перад сабой мэты, давайце прааналізуем разам. А каб зрабіць гэта было лягчэй, мы сабралі ў адным спецыяльным выпуску “Ідэі Х” лепшыя выказванні і самыя цікавыя думкі нашых экспертаў па нацыянальнай ідэі.

Такім чынам, прэзентуем вам святочны выпуск “Ідэя Х — лепшае”, частка 1. Устройвайцеся перад экранамі сваім манітораў, мы пачынаем:

“Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у новым восеньскім сезоне аўтарскай праграмы “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы, у якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы”.

Азіраючыся ў мінулае, будуем Беларусь мары. “Ідэя Х" — лепшае

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі