Надзея Астапчук прадала залаты медаль за 11,1 тысячы долараў

Надзея Астапчук прадала залаты медаль за 11,1 тысячы долараў

Вядомая ў мінулым беларуская штурхальніца ядра Надзея Астапчук прадала за 11,1 тысячы долараў на аукцыёне залаты медаль чэмпіянату Еўропы 2005 года ў Мадрыдзе. Гэтыя грошы яна збіраецца ахвяраваць на падтрымку беларускіх спартсменаў, якія пацярпелі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі — пералічыць іх у Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Туды ж раней пералічыла грошы, атрыманыя за прададзены бронзавы медаль Еўра-2007, баскетбалістка Кацярына Сныціна.

Астапчук пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га неаднаразова публічна выказвала сваю пазіцыю і патрабавала новых выбараў, жорстка крытыкавала ўладу. Яна не можа пагадзіцца, што ў нашай краіне тысячы беларусаў, а сярод іх і спартсмены, сутыкнуліся з рэпрэсіямі.

Надзея Астапчук прадала залаты медаль за 11,1 тысячы долараў
Астапчук у Мадрыдзе ў 2005-м / facebook.com/nadzeya.ostapchuk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі