Нападнік з нажом і жалезным стрыжнем параніў сем чалавек у Парыжы
Сем чалавек пацярпелі ад нападу чалавека з нажом вечарам 9 верасня ў Парыжы. Як паведамляе euronews.com, інцыдэнт адбыўся каля плошчы Сталінградскай бітвы.
Акрамя нажа нападнік быў узброены жалезным стрыжнем. Людзі, якія гулялі на набярэжнай у традыцыйную французскую гульню петанк, абараняліся ад мужчыны, кідаючы ў яго жалезныя шары для гульні.
Сярод пацярпелых — два брытанцы. Стан пяці параненых ацэньваецца як вельмі цяжкі, усе яны шпіталізаваныя.
Нападніка затрымалі. Ёсць звесткі, што гэта грамадзянін Афганістана.
Следства разглядае версію наўмыснага забойства. Версія тэракту пакуль не разглядаецца.