Напрыканцы верасня Лукашэнка паляціць у Кітай

Напрыканцы верасня Лукашэнка паляціць у Кітай

Напрыканцы верасня Аляксандр Лукашэнка плануе наведаць Кітай з дзяржаўным візітам. Пра гэта ён заявіў 18 жніўня на перамовах з чальцом Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Мэн Цзяньчжу.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што чакае асабістай сустрэчы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Ён нагадаў, што Беларусь і Кітай усталявалі дыпламатычныя адносіны 25 гадоў таму. І з таго часу, кажа Лукашэнка, у дыялогу нашы краінаў няма закрытых тэм і нявырашаных праблем.

Па словах Лукашэнкі, якія перадае БЕЛТА, беларуска-кітайскі бізнэс-форум, які прайшоў у траўні 2015 года, надаў новы імпульс міжрэгіянальным сувязям.

Акрамя таго, беларускі кіраўнік пажадаў Сі Цзіньпіну паспяхова правесці Ханчжоўскі саміт "Вялікай дваццаткі", які збярэцца ў Кітаі на пачатку верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі