Нас 10 тысяч на Youtube! Але трэба больш!
На Youtube-канал Еўрарадыё падпісаўся 10-тысячны падпісчык, а колькасць праглядаў відэа ўшчыльную наблізілася да 10 млн. Гэта не тое, каб шмат, але гэта арганічны прырост — мы ніколі не напампоўвалі канал ботамі і амаль не рэкламавалі свае відэа. І ўвогуле, мы радыё ))
Але сёння нават радыё без Youtube ні туды, ні сюды. Мы робім шмат відэакантэнта:
— жывыя эфіры са студыі;
— стрымы з беларускіх вуліц;
— праграмы — пра палітыку, культуру, музыку, літаратуру, нацыянальную ідэю;
— анлайн-канцэрты;
— эксклюзіўныя відэа.
Мы імкнемся весці свой Youtube-канал на беларускай мове. Калі для вас гэта важна — падтрымайце нас!
Падпісацца на Youtube-канал Еўрарадыё можна, націснуўшы на гэтую спасылку. Чым нас больш — тым шырэй распаўсюджваецца аб'ектыўная правераная інфармацыя. А іншай вы на Еўрарадыё не знойдзеце!
Разам мы сіла!