NASA плануе вывесці на арбіту новы тэлескоп для пошуку экзапланетаў
У ЗША завяршаецца падрыхтоўка для вываду на арбіту тэлескопа, які будзе шукаць патэнцыйна прыдатныя для чалавечага жыцця планеты (экзапланеты). Запуск тэлескопа намечаны на на 16 красавіка, паведамляе NASA.
Займаецца праектам Масачусецкі тэхналагічны інстытут. Апарат атрымаў назву TESS (Transiting Exoplanet Survey Satellite).
Запуск адбудзецца на мысе Канаверал у штаце Фларыда. Для вываду тэлескопа на арбіту будзе выкарыстаная ракета-носьбіт Falcon 9 ад Space X.
Па словах экспертаў NASA, гэты апарат можа адкрыць новыя планеты, вывучыць іх і знайсці адрозненні паміж імі. У арганізацыі лічаць, што гэта новая прыступка ў вывучэнні экзапланетаў.