Нашумелае відэа з выратаваннем хлопчыка на дарозе — камп'ютарны мантаж

Відэа з выратаваннем хлопчыка на дарозе выявілася мантажом
Відэа з выратаваннем хлопчыка на дарозе выявілася мантажом

Супрацоўнікі ДАІ Мінскага раёна знайшлі аўтара роліка з выратаваннем хлопчыка на пешаходным пераходзе. Відэа атрымала шырокі розгалас у сацсетках.

На роліку бачна, як мужчына ратуе падлетка, якога ледзь не збіў аўтамабіль, што пранёсся на вялікай хуткасці.

Выявілася, што сцэнарыстам, рэжысёрам і акторам быў адзін і той самы чалавек. Жыхар Мінскага раёна заявіў, што хацеў зняць прафілактычны відэаролік, каб прыцягнуць увагу кіроўцаў да няўхільнага выканання Правілаў дарожнага руху.

У стварэнні відэа ўдзельнічаў сам мужчына, яго жонка і сын. А аўтамабіля-парушальніка, які ледзь не збіў дзіця, і ўвогуле не было — гэта камп'ютарны мантаж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі