Наступствы цыклона "Ларс" ліквідуюць больш за 280 брыгад энергетыкаў
Цыклон "Ларс", які прыйшоў у Беларусь 26 студзеня, прынёс моцны мокры снег, завіруху і дождж.
Прэс-служба "Белэнерга" паведамляе, што ад стыхіі найбольш пацярпелі пакуль што Брэсцкая і Гродзенская вобласці. Без электрычнасці засталіся ў 284 населеных пунктах, з іх 190 — у Брэсцкай вобласці.
Асноўныя прычыны адключэння — падзенне галінаў і дрэў на лініі электраперадачы, наліпанне мокрага снегу і ўтварэнне лёду на галінах дрэў і дратах ЛЭП, павышаная ветравая нагрузка.
Па стане на 16:00 па краіне на аднаўленні падачы электрычнасці працуюць больш за 280 брыгад (каля 460 чалавек) і 160 машын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.