Наступствы галалёдзіцы ў Беларусі: 1867 пацярпелых за суткі

Галалёдзіца ў Беларусі / БЕЛТА
Галалёдзіца ў Беларусі / БЕЛТА

1867 чалавек пацярпелі ў Беларусі ў выніку галалёдзіцы за суткі з 11 па 12 снежня. Такія дадзеныя прыводзіць Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале.

Найбольшая колькасць пацярпелых у Гомельскай вобласці. Там па дапамогу звярнуліся 868 чалавек. З іх 780 атрымалі дапамогу амбулаторна, 88 —  шпіталізаваны. У 867 чалавек галалёдныя траўмы, адна —  халадовая.

У Магілёўскай вобласці па дапамогу звярнуліся 327 чалавек. З іх — 297 атрымалі дапамогу амбулаторна, 30 пацыентаў шпіталізаваны. Усе траўмы галалёдныя.

У Віцебскай вобласці траўмы атрымалі 320 чалавек, шпіталізаваны 31 з іх.

У Мінскай вобласці - 164 траўмы (17 шпіталізавана), у Брэсцкай — 117 (8 шпіталізавана), у Гродзенскай —  19 зваротаў (адзін пацыент шпіталізаваны).

У Мінску за суткі паступілі 52 звароты, тры чалавекі шпіталізаваны.

З-за галалёдзіцы сіноптыкі аб'явілі на суботу, 12 снежня, аранжавы ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі