Наступствы санкцый: банкі РФ не будуць прадаваць расіянам наяўную валюту
Расійскія банкі не будуць прадаваць грамадзянам Расіі наяўную валюту. Абмяняць яе на рублі па-ранейшаму можна. Такое распараджэнне выдаў Цэнтрабанк Расіі, яно пачынае дзейнічаць з 9 сакавіка. Сцвярджаецца, што новаўвядзенне часовае — да верасня 2022-га.
Таксама грамадзяне РФ змогуць зняць са сваіх рахункаў або ўкладаў толькі да 10 тысяч долараў у наяўных. Астатнія сродкі будуць выдаваць у рублях "па рынкавым курсе на дзень выдачы".
Гэта наступствы заходніх санкцый у дачыненні РФ за яе агрэсію супраць Украіны. Чакаецца, што ў Расіі ўзнікне "чорны рынак".
ЗША забараняе імпарт нафты і газу з Расіі. ЕС пакуль вымушана ўстрымліваецца. Да канца 2022 года спыніць імпарт расійскай нафты ды нафтапрадуктаў Вялікабрытанія.
Тым часам з РФ працягвае сыходзіць заходні бізнес — спіс імкліва расце. Свае рэстараны закрывае McDonald's. Coca-Cola заявіла пра прыпыненне бізнесу ў Расіі. PepsiCo не будзе прадаваць у гэтай краіне свае газаваныя напоі. Такім чынам Расія далучаецца да кампаніі Паўночнай Карэі і Кубы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.