Наступствы стыхіі: пад Дзяржынскім загінула жанчына, пад Мінскам змыла мост

Пад Мінскам рака выйшла з берагоў і змыла мост
Пад Мінскам рака выйшла з берагоў і змыла мост

У другой палове дня 26 чэрвеня на Беларусь абрынуліся моцныя ліўні са шквальным ветрам. Як паведамляе МНС, парывы ​​ветру дасягалі 20 м/с. Ратавальнікі зафіксавалі 29 выпадкаў падзення дрэў.

Пашкоджаны дахі 37 будынкаў, сярод які 18 — жылыя дамы. А ў вёсцы Паўлаўшчына (Мінская вобласць, Дзяржынскі раён) пад паваленым дрэвам загінула 50-гадовая жанчына.

У вёсцы Гарадзішча Мінскага раёна паток вады размыў участак дарогі шырынёй 5 м і даўжынёй 20 м у месцы скрыжавання з ракой Менкай. Мост проста знесла ўніз па плыні ракі.

У Мінску ўвечары 26 чэрвеня была парушаная праца грамадскага транспарту: сталі 32 тралейбусных, 37 аўтобусных і 5 трамвайных маршрутаў. Дзе-нідзе вада паднялася так высока, што трапіла ў салоны аўтобусаў якія спыніліся на дарозе.

Па дадзеных Белэнерга, стыхія пакінула без электрычнасці 461 населены пункт. Па стане на ранняе раніцу 27 чэрвеня без электразабеспячэння заставаліся каля 50 населеных пунктаў у Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі