Насупраць беларускай амбасады ў Вільні з'явіцца фрэска з партрэтам Бяляцкага

Так будзе выглядаць партрэт Алеся Бяляцкага ў Вільні / LRT.lt
Так будзе выглядаць партрэт Алеся Бяляцкага ў Вільні / LRT.lt

У Вільні пачалося стварэнне вялікай фрэскі-партрэта беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Як піша LRT.lt, партрэт Бяляцкага будзе глядзець на беларускую амбасаду з фасада прагімназіі Сімона Даўкантаса.

Праект ініцыяваны Міністэрствам замежных спраў Літвы. Ідэю падтрымалі паплечнікі зняволенага праваабаронцы з цэнтра "Вясна". Намалююць мурал мастакі з лабароторыі "Kiaurai sieńs" і калектыву "Gyva Grafika".

Працу над фрэскай плануюць скончыць да серады.

Зняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі стаў адным з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру за 2022 год. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі