Наталля Шэлег распавядае пра тое, як яе збілі і выкралі (відэа)
Дачка бабруйскага актывіста БХД знаходзіцца ў лякарні. У яе нервовы зрыў і лёгкае сатрасенне мозгу.
Нагадаем, што 27 ліпеня 16-гадовая Наталля выйшла з дому на ранішнюю прабежку. Калі дзяўчына вісела на турніку, да яе падышоў невядомы і моцна ўдарыў па патыліцы. Дзяўчына ачомалася праз дзве гадзіны ў лесе за 20 кіламетраў ад Бабруйска. У яе адабралі мабільны тэлефон, ключы, знялі абутак. Вопратка дзяўчыны была падраная і перапэцканая чорнай фарбай.
Паводле інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка Упраўлення Следчага камітэту па Магілёўскай вобласці Аксаны Салянюк, усталёўваюцца асобы, датычныя да гэтага інцыдэнту. Таксама яна паведаміла, што знойдзеную дзяўчыну змясцілі ў лякарню для абследавання. Пры паступленні ва ўстанову аховы здароўя бачных прыкметаў цялесных пашкоджанняў у яе не знайшлі. Іншай інфармацыі Следчы камітэт пакуль не мае. Па факце інцыдэнту заведзеная крымінальная справа.
Фота: rastaev.livejournal.com