НАУ перадала ў камісію ААН па Украіне доказы злачынстваў рэжыму Лукашэнкі

Павел Латушка

Павел Латушка

Павел Латушка і каманда НАУ перадалі ў камісію ААН доказы ваенных злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета.

Гаворка ідзе пра матэрыялы, якія даказваюць датычнасць Лукашэнкі і шэрагу іншых асоб да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Дакументы былі перададзеныя падчас сустрэчы Латушкі і экспертаў НАУ з прадстаўнікамі Незалежнай міжнароднай камісіі па расследаванні парушэнняў ва Украіне ў штаб-кватэры ААН у Вене. Гэтая камісія была створаная Саветам па правах чалавека ААН.

Таксама ў Вене Латушка сустрэўся з чальцамі групы "Сяброў дэмакратычнай Беларусі" ў АБСЕ — пастаяннымі прадстаўнікамі пры АБСЕ Польшчы, Германіі, Канады, Францыі, Швецыі, ЕС, намеснікам пастаяннага прадстаўніка ЗША.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць прымянення Маскоўскага механізма АБСЕ. Пры гэтым патэнцыйны дакладчык АБСЕ можа атрымаць мандат на аналіз сітуацыі ў Беларусі па стандартах міжнароднага крымінальнага права. Гэта дазволіць зрабіць чарговы крок да прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі