Нават Байдэн больш не можа глядзець на тое, што адбываецца ў Газе — #ІхНоравы

 #ІхНоравы

 #ІхНоравы / @rubanau_collage

Хто ўважліва сочыць за сусветнай павесткай праз нашыя агляды — той бачыць святло ў канцы тунэлю. Сёння святлом у канцы тунэлю мы называем відэа з уцёкамі страўса, так што дачытвайце да канца!

 

ААН прыняла рэзалюцыю, якая ні на што не паўплывала

ААН усё ж удалося прыняць рэзалюцыю, у якой краіны заклікалі да спынення агню ў Газе і вызвалення ўсіх захопленых тэрарыстамі ХАМАСа ізраільскіх закладнікаў.

Рэзалюцыю прымалі доўга, складана, і ўсё атрымалася не з першага разу — складаней, чым беларускую касманаўтку на МКС адправіць. А калі рэзалюцыю ўсё ж прынялі, аказалася, што яна ні на што не паўплывала. Бо Ізраіль не спыніў баі ў сектары Газа.

Сведкі ў Газе кажуць, што ізраільскія ваенныя самалёты ўжо бамбілі паўднёвы горад Рафах, які знаходзіцца на мяжы з Егіптам.

Але што сапраўды важна ў гэтай рэзалюцыі — ЗША, саюзнік Ізраіля, дазволілі яе прыняць, хоць маглі накласці вета. Джо Байдэн — вялікі прыхільнік Ізраіля, ён называе сябе сіяністам, суперажывае ізраільскай трагедыі, якая здарылася ў кастрычніку, і хоча, каб ХАМАС пацярпеў паразу. Але хоча гэтаксама, каб Ізраіль зрабіў гэта правільным спосабам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі