Саўбез ААН прыняў рэзалюцыю з заклікам спыніць агонь у сектары Газа

Ізраільскі спецназ у сектары Газа

Ізраільскі спецназ у сектары Газа / twitter.com/idfonline/

25 сакавіка Савет Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прыняў рэзалюцыю, якая заклікае да неадкладнага спынення агню ў сектары Газа. Гэта першы падобны заклік, ухвалены Саўбезам ААН за час вайны Ізраіля супраць групоўкі ХАМАС. Той факт, што ЗША не заблакавалі цяперашнюю рэзалюцыю Савета Бяспекі ААН (прадстаўнік Злучаных Штатаў устрымаўся), кажа аб супярэчнасцях паміж Вашынгтонам і Ізраілем з нагоды аперацыі ў сектары Газа, адзначае "Бі-Бі-Сі".

Дакумент прапанавалі Алжыр, Гаяна, Мальта, Мазамбік, Сьера-Леонэ, Славенія і Швейцарыя. У тэксце таксама змешчаны заклік неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць закладнікаў.

Вайна ў сектары Газа Ізраіля супраць ХАМАС пачалася пасля нападу тэрарыстаў на ізраільскую тэрыторыю 7 кастрычніка 2023 года. ХАМАСам былі забітыя каля 1200 чалавек, пераважна мірнага насельніцтва. Больш за 250 чалавек былі ўзятыя ў закладнікі. Толькі частку з іх удалося абмяняць. 

Ізраіль з мінулага года праводзіць аперацыі ў сектары Газа, знішчаючы тэрарыстаў, падземныя тунэлі і сховішчы зброі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі