Naviband зняліся для "Еўрабачання" з Бібліяй Францыска Скарыны (фота)

Naviband зняліся для "Еўрабачання" з Бібліяй Францыска Скарыны (фота)

Прадстаўнікі Беларусі на "Еўрабачанні-2017" Naviband зладзілі фотасесію для конкурсу, які пройдзе ў траўні ў Кіеве. Здымкі праходзілі ў адной са сталічных фотастудый і ў этнаграфічным комплексе Заслаўль, з музыкамі працаваў знакаміты дуэт фатографаў Яўгена Канаплёва і Юліі Лейдзік і дызайнер, які працуе над вобразамі Naviband, Сяргей Вярынскі.

Біблію Францыска Скарыны з архіву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі музыкам было дазволена патрымаць у руках усяго некалькі хвілін. Фанаты гурта, узрадаваныя навіной, тут жа ахрысцілі каманду пасламі беларускай культуры і мовы ў Еўропе.

Naviband зняліся для "Еўрабачання" з Бібліяй Францыска Скарыны (фота)

У фотасесіі Naviband паўстануць у трох вобразах: статычным (трымаючы Біблію) і эмацыйным (выконваючы песню "Гісторыя твайго жыцця").


Да таго ж музыкі амаль скончылі працу над перапрацоўкай аранжыроўкі да конкурснай песні і прадставяць яе ў самы бліжэйшы час.

 

"Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 траўня. Naviband выступяць у другім паўфінале 11 траўня. 

Naviband зняліся для "Еўрабачання" з Бібліяй Францыска Скарыны (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі