Навукоўцы назвалі тры этапы старэння чалавека
Навукоўцы з Стэнфардскага ўніверсітэта назвалі тры этапы старэння чалавека, інфармуе партал Nature Medicine. Гэта — 34, 60 і 78 гадоў. У гэтым узросце ў арганізме чалавека адбываюцца змены — зрухі ў бялках вадкай часткі крыві. Для таго, каб прыйсці да такой высновы, навукоўцы правялі аналізы крыві больш за 4 тысяч чалавек ва ўзросце ад 18 да 95 гадоў.
Аўтары даследавання мяркуюць, што іх адкрыццё дапаможа больш эфектыўна змагацца з узроставымі захворваннямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.