Навукоўцы распавялі, чаму дзеці менш хварэюць на COVID-19
Брытанскія навукоўцы распавялі, чаму дзеці менш хварэюць на COVID-19, чым дарослыя. Мяркуецца, што прычына ў наяўнасці антыцелаў да іншых каранавірусаў. І яны блакуюць SARS-CoV-2, новы каранавірус, які выклікаў цяперашнюю пандэмію, піша The New York Times.
Даследаванні паказваюць, што многія дзеці (да 43%) могуць атрымліваць антыцелы пасля некаторых прастудных захворванняў. Антыцелы ў сярэднім маюць толькі каля 5% дарослых. Дзеці пераносяць прастуды ў 10 разоў часцей, чым дарослыя, і ў выніку атрымліваюць абарону. У арганізме застаюцца так званыя клеткі памяці, якія пры спробе вірусу ўварвацца дазваляюць хутка выпрацаваць антыцелы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.