Найбольшы падаходны падатак за 2017 год заплаціў Віктар Пракапеня — 7 млн ​​руб.

Найбольшы падаходны падатак за 2017 год заплаціў Віктар Пракапеня — 7 млн ​​руб.

Найбольшы задэклараваны прыбытак у Мінску за 2017 год склаў 58,9 мільёна рублёў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла намесніца начальніка падатковай інспекцыі па Мінску — начальнік упраўлення падаткаабкладання арганізацый Вольга Кішко. Падаходны падатак з гэтых грошай склаў 7 мільёнаў рублёў.

Як удакладняе tut.by, рэкордны падаходны заплаціў вядомы ІТ-прадпрымальнік Віктар Пракапеня. Ён быў самым значным падаткаплатнікам з фізічных асобаў мінімум пяць гадоў з апошніх дзесяці. Па выплачанай суме падаткаў Пракапеня займае першае месца ў Беларусі.

Агулам падатковыя дэкларацыі за падаходны падатак з фізічных асоб падалі сёлета каля 11,7 тысяч мінчукоў. Пасля пераразліку пададзеных дэкларацый 7800 чалавек налічылі падаходны падатак у 36,4 млн рублёў. А 330 чалавек атрымалі назад падаходны падатак у суме 993 тысячы рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі