Назіральнікі кампаніі “Права выбару” падалі ўжо 195 скаргаў на парушэнні

Назіральнікі кампаніі “Права выбару” падалі ўжо 195 скаргаў на парушэнні

Незалежныя назіральнікі кампаніі “Права выбару-2016” склалі 101 скаргу на парушэнне выбарчага заканадаўства за трэці дзець датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Найбольшая колькасць скаргаў у Мінску — 63. Усяго за тры дні назірання права выбару падало 195 скаргаў на парушэнні.

8 верасня кампанія “Права выбару-2016” здзяйсняла назіранне на 10 выбарчых акругах. 764 назіральнікі прыступілі да сваёй працы на ўсіх 382 выбарчых участках. 116 назіральнікаў дадаткова прыступілі да назірання на акругах у Слоніме, Баранавічах і Мінску.

Прэс-служба кампаніі паведамляе, што па-ранейшаму застаецца праблемай неналежнае захоўванне скрыняў для галасавання ў абедзенны і начны час. На вялікай колькасці ўчасткаў старшыні выбарчых камісій адмаўляюцца апячатваць памяшканні, дзе захоўваюцца скрыні для галасавання, што дае магчымасці для фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Таксама пацвярджаюцца факты датэрміновага галасавання пад прымусам на шэрагу выбарчых участкаў.

Па дадзеных назіральнікаў, яўка за першыя тры дні датэрміновага назірання на выбарчых участках, дзе ажыццяўляецца назіранне, у большасці выпадкаў была завышаная ў параўнанні з афіцыйнымі дадзенымі. Напрыклад, у Магілёве на выбарчым участку №38 Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №85 на трэці дзень датэрміновага галасавання на выбарчы ўчастак прайшло ўсяго 46 чалавек, аднак у выніковым пратаколе ў канцы трэцяга дня з’явілася лічба ў 263 чалавекі, што сведчыць пра завышэнне яўкі больш чым у 5 разоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі