"Небяспечныя хлопцы" Барыс і Рома едуць у новае падарожжа

"Небяспечныя хлопцы" Барыс і Рома едуць у новае падарожжа

Рома Свечнікаў ("Рома Едзе") і Барыс Нікалайчык ("Вакол Беларусі на роварах з маторамі") збіраюцца у Мангольскае ралі на… ВАЗе2109 (дзіўна, што не Зэпары). Ці плануюць яны зрабіць з гэтай вандроўкі чарговы дакументальны праект? Чаму Мангольскае Ралі, а не Парыж- Дакар? – распавялі хлопцы у эфіры Еўрарадыё. Вось лепшыя моманты размовы:

Пра Мангольскае Ралі:

"Мы першыя з Беларусі, Украіны і Расіі ўдзельнічаем у гэтым ралі. Мы вырашылі выбраць нешта запамінальнае сярод аўтамабіляў, нешта такое, чаго там яшчэ не было, нешта з нашага рэгіёна. Таму мы выбралі ВАЗ 2109.

Гэта дабрачынная гонка. Кожны з удзельнікаў павінен заплаціць 1000 фунтаў для таго, каб у ёй удзельнічаць. Гэта крута, але ў нас іх яшчэ няма, і мы ў пошуках.

У Мангольскага ралі няма адзінага маршруту. Арганізатары ніякай дапамогі падчас гонкі не аказваюць. Ну, можа, калі табе алігатар руку адкусіць, то тады, магчыма, прыйдуць на дапамогу.

У гэтым ралі не важна, як хутка ты прыедзеш да фінішу. Пераможца нічога не атрымлівае. Тут важна, наколькі насычаным будзе падарожжа. Гэта гонка на выжыванне. Наша мэта ― выжыць і ўгарэць. У добрым сэнсе".

Пра новыя праеты:

"Мы стаміліся ад вялікіх формаў, ад фільмаў, кніг. Вырашылі засяродзіцца на скарацечных момантах. Будзем усё рабіць у дарозе, стрыміць, рабіць нейкія відосы, посціць сторыз. Гэта ўсё будзе адбывацца ў сацсетках".

Пра адчуванні ў дарозе:

"Для мяне быць у дарозе ― гэта лепшыя лекі, спосаб уцячы ад дрыгвы штодзённасці, ад бытавой адказнасці. Гэта мой спосаб жыць.

Кожнае такое глыбокае падарожжа ― гэта такая віпасана, калі ты шмат пакутуеш, дрэнна еш, мала спіш, пастаянна кудысьці рухаешся, але ў цябе ёсць выразная зразумелая мэта. Не слухаеш музыку, не чытаеш кніг, з цябе злятае гэтае інфармацыйнае шалупінне. Ты становішся рэзкім, дакладным і ў нейкі момант дасягаеш прасвятлення, праз слёзы, праз інсайты.

Тут хутка захламляюцца мазгі, ты губляеш вастрыню думкі, пачынаеш засынаць. Але кожны, хто спіць, павінен прачнуцца.

Я не думаю, што дарога для кожнага ― спосаб спраўляцца са сваімі нейкімі праблемамі, перажываннямі. І не ўсім могуць быць патрэбныя такія падарожжы. У кожнага свая праўда".

Пра вяртанне:

"Я вельмі доўга вяртаўся дадому пасля кругасветнага падарожжа. Не фізічна, але духоўна. Амаль год зноў прызвычайваўся да дома, да людзей, да сваякоў. Гэты быў цяжкі перыяд жыцця. Цяжкія ўспаміны".

Пра Радзіму:

Мы для сябе такую ісціну адкрылі пакуль падарожнічалі па Беларусi на роварах: любоў да Радзімы ― гэта заўсёды любоў праз боль.

Цалкам можна паслухаць тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі