Нэнсі Пэлосі прыляцела на Тайвань

Нэнсі Пэлосі прыляцела на Тайвань

2 жніўня спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэлосі прыляцела на Тайвань. Яе візіт адбываецца на фоне пратэстаў і пагрозаў Пекіна. Улады КНР заяўлялі, што візіт Пэлосі на Тайвань стане "грубым умяшаннем ва ўнутраныя справы Кітая і прывядзе да вельмі сур'ёзных падзей і жудасных наступстваў”. А кітайскі кіраўнік Сі Цзіньпін заявіў амерыканскаму прэзідэнту Джо Байдэну, што візіт прадстаўніка ЗША на Тайвань — "гульні з агнём". Кітай лічыць Тайвань сваёй тэрыторыяй.

У чаканні магчымага пачатку ўзброенага канфлікту ўвесь свет сачыў за палётам самалёта спікера Палаты прадстаўнікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі