Трэцяя асоба ЗША не наведае Тайвань: канфлікт Кітая і ЗША адкладаецца
Нэнсі Пэласі / Associated Press
Спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэласі распавяла аб запланаваных сустрэчах у Сінгапуры, Малайзіі, Паўднёвай Карэі і Японіі, але не на Тайвані.
— Я ўзначальваю дэлегацыю Кангрэса ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, каб пацвердзіць непахісную прыхільнасць Амерыкі нашым саюзнікам і сябрам у гэтым рэгіёне. У Сінгапуры, Малайзіі, Паўднёвай Карэі і Японіі Мы правядзем сустрэчы на высокім узроўні, каб абмеркаваць, як мы можам прасоўваць нашы агульныя інтарэсы і каштоўнасці, — піша Пэласі ў твітэры.
Паведамлялася, што 30 ліпеня Пэласі вылецела на Тайвань. Аднак борт прызямліўся на Гаваях. За палётам Пэласі актыўна сачылі ў сеціве. Бо напярэдадні Сі Цзіньпін заявіў Байдэну, што візіт прадстаўніка ЗША на Тайвань — "гульні з агнём". Кітай лічыць Тайвань сваёй тэрыторыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.