Непагадзь не перашкодзіла працы Нацыянальнага аэрапорта Мінск
З самай раніцы 8 снежня ў Мінску пайшоў ледзяны дождж.
На чацвер сіноптыкі абвяшчалі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я. У прыватнасці, на 8 снежня прагназавалі снег, мокры снег і моцны вецер.
Аднак на працу Нацыянальнага аэрапорта Мінск непагадзь не паўплывала. Як інфармуе БЕЛТА, аэрапорт працуе ў штатным рэжыме, усе рэйсы ідуць згодна з раскладам.