У Мінску ў дзень нараджэння Валянціна Сукалы патрабавалі яго адстаўкі (відэа)

У Мінску ў дзень нараджэння Валянціна Сукалы патрабавалі яго адстаўкі (відэа)

У сераду, 16 жніўня, на плошчы Свабоды ў Мінску прайшоў несанкцыянаваны пікет. Яго арганізавалі некалькі жанчын з грамадзянскай ініцыятывы “Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры”. Яны трымалі ў руках плакат з надпісам “Старшыню Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Валянціна Сукалу — у адстаўку!” (дарэчы, сёння ў Сукалы дзень народзінаў, яму споўнілася 75 гадоў). Па словах удзельніцы пікету Тамары Сяргей, яны падавалі заяўку ў Мінгарвыканкам, але адказу не атрымалі. Акцыю здымалі супрацоўнікі ў цывільным, якія прыйшлі на месца яшчэ да таго, як там з’явіліся жанчыны.

Пяць удзельніц пікету занеслі ў Адміністрацыю прэзідэнта зварот, які падпісалі каля 30 чалавек. Яны патрабуюць спыніць беззаконне ў судах, адправіць у адстаўку Валянціна Сукалу. Жывую трансляцыю з месца падзеяў вёў тэлеканал "Белсат".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі