Neuro Dubel пакажа новыя і "падзабытыя" песні на вялікім "сямейным" канцэрце

Neuro Dubel пакажа новыя і "падзабытыя" песні на вялікім "сямейным" канцэрце

28 лістапада ў мінскім клубе Re:Public адбудзецца вялікі сольны канцэрт гурта Neuro Dubel. Падчас яго каманда на чале з Аляксандрам Кулінковічам сыграе свае галоўныя хіты, выцягне з шуфляды падзабытыя трэкі і выканае новыя песні.


"Будзе лепшае з лепшага, некалькі новых песень і мы спрабуем цяпер павыбіраць з таго, што мы гралі, і што крыху забылі, бо ў нас вельмі вялікая праграма. Як мы кажам, будуць новыя песні і "вечныя"! — смяецца Кулінковіч. — Увогуле, выступ не будзе прысвечаны Дню касманаўтыкі ці нечаму яшчэ. Гэта будзе проста вялікі сямейны канцэрт".


Хоць Кулінковіч і кажа, што канцэрт не прымеркаваны ні да якой даты, на яго афішы пазначана: "26 гадоў на сцэне".

Кошт: танцпол 200.000, столік 300.000. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі