Вакаліст Neuro Dubel Юрый Навумаў параніў сябе сам? Што высветліла следства
Юрый Навумаў / Еўрарадыё
20 чэрвеня стала вядома, што вакаліст Neuro Dubel Юрый Навумаў, вядомы фанатам як Паскуда, трапіў у лякарню з нажавым раненнем. Два дні таму музыка знаходзіўся ў рэанімацыі — яму рабілі аперацыі.
Зараз жыццё Навумава нічога не пагражае. А абставіны, пры якіх ён атрымаў нажавое раненне, высвятляюць следчыя. Па факце прычынення музыканту цяжкага цялеснага пашкоджання Савецкім (г. Мінска) раённым аддзелам СК распачатая крымінальная справа (частка 1 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса).
Юрый Навумаў, вядомы фанатам гурта як Паскуда, адзін з вакалістаў Neuro Dubel. 28 чэрвеня яму споўніцца 47 гадоў. У Neuro Dubel ён прыйшоў у 1991 годзе. Пасля смерці лідара гурта Аляксандра Кулінковіча Юрый стаў адзіным фронтменам гуртоў Neuro Dubel і “ВелосипедистоВ”.