Невядомы ў Мазырскім раёне жыўцом закапаў пяцярых шчанюкоў
У Мазырскім раёне на сметніку невядомы чалавек закапаў жыўцом пяць шчанюкоў. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавялі ў мясцовым грамадскім аб'яднанні абароны жывёл "Верныя сябры".
Адзін з дачнікаў працаваў на сваім участку і пабачыў аўтамабіль і мужчыну каля стыхійнага сметніку паблізу вёскі Загорыны. Дачнік, узяўшы сабаку, пайшоў да сметніка, каб праверыць, што там адбываецца. У адным месцы сабака стала капаць зямлю. Там апынуліся жывыя шчанюкі. Яшчэ аднаго мёртвага шчанюка знайшлі непадалёк.
Пяць паўтарамесячных шчанюкоў дачнік адмыў і прывёз у пункт часовага ўтрымання безнаглядных жывёл. Для дваіх з іх ужо знайшліся гаспадары.
УУС Гомельскага аблвыканкама абяцае парвесці праверку па гэтым факце. У Беларусі за жорсткае абыходжанне з жывёламі існуе як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.