Ні візавага пагаднення з Расіяй, ні таннага “шэнгена” — чаму?
Пагадненне аб узаемным прызнанні віз з Расіяй сёлета так і не было падпісанае, хоць анансавалася, што ўсё да падпісання гатова. Таксама нічога не вядома наконт тэрмінаў падпісання дамовы з Еўрасаюзам, якая прадугледжвае змяншэнне кошту шэнгенскай візы для беларусаў.
Чаму тармозяцца візавыя працэсы? Хто ў гэтым вінаваты? Калі чакаць падпісання адпаведных пагадненняў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар па даследаваннях цэнтра EAST Андрэй Елісееў.
У студыі Еўрарадыё дырэктар па даследаваннях цэнтра EAST Андрэй Елісееў.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.