Нобелеўскую прэмію па фізіцы атрымалі брытанскі і бельгійскі навукоўцы
Пітэр Хігс і Франсуа Энглер здзейснілі тэарэтычнае адкрыццё механізма, які "забяспечыў разуменне паходжанне масы элементраных часціц".
Аб гэтым у аўторак у Стакгольме пасля затрымкі ў гадзіну аб'явіў Нобелеўскі камітэт Каралеўскай шведскай акадэміі навук, інфармуе РІА "Новости".
Базон Хігса — гэта элемент сучаснай тэорыі элементарных часціц, так званай стандартнай мадэлі, якая аб'ядноўвае ўсе віды ўзаемадзеянняў, акрамя гравітацыйнага. Пра факт існавання базона Хігса, які адказвае за масу элементарных часціц, упершыню выказаў здагадку англійскі фізік Пітэр Хігс у 1960-я гады.
Нагадаем, у панядзелак нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі амерыканскім навукоўцам Джэймсу Ротману, Рэндзі Шэкману і Томасу Зюдафу за адкрыцці, якія датычаць механізмаў рэгуляцыі міжклеткавых узаемадзеянняў.
У сераду назавуць уладальнікаў Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі і хіміі. Дата агалошвання імя нобелеўскага лаўрэата па літаратуры — 10 кастрычніка.
Сума кожнай Нобелеўскай прэміі складае 8 мільёнаў шведскіх кронаў ці 926 тысяч еўра. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў пройдзе 10 снежня ў Стакгольме.
Фота — AFP