Новая статыстыка ад Мінаховы здароўя: 1792 новыя выпадкі каранавіруса

Новая статыстыка ад Мінаховы здароўя: 1792 новыя выпадкі каранавіруса

11 студзеня Мінаховы здароўя Беларусі паведаміла пра 1792 новыя выпадкі каранавіруса (напярэдадні было +1833). Агулам іх зарэгістравана ў нашай краіне ўжо 213 993. Ачунялі больш за 196 тысяч (за суткі выпісалі 1300 чалавек).

Памерлі 9 чалавек (напярэдадні было +10), колькасць ахвяр дасягнула 1526.

У Беларусі праведзена 4 млн 139 тысяч 118 тэстаў на каранавірус. За суткі іх зрабілі 8207 (у папярэднія суткі — 12,9 тысячы).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі