Новы антырэкорд ад Мінздароўя: 3634 новыя выпадкі каранавіруса за суткі
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравалі 3634 новыя выпадкі каранавіруса, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта новы антэрыкорд!
Агулам ад пачатку пандэміі станоўчы тэст на COVID-19 быў у 748 505 чалавек.
Варта нагадаць, што афіцыйная статыстыка ведамства ў многіх выклікае сумневы ў сваёй праўдзівасці.
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў пра выбуховы рост захворванняў на каранавірус. Ён звязаў гэта з цыркуляцыяй штама "омікрон", які замяшчаў штам "дэльта" і выцесніў вірусы грыпу.
Пры гэтым Піневіч дадаў, што захворванне працякае пераважна ў лёгкай і сярэдняй форме. Шпіталізацыя склала 30% ад восеньскага піку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.