Новым галоўным трэнерам "Чэлсі" стаў Потэр
Новым галоўным трэнерам футбольнага клуба "Чэлсі" стаў Грэм Потэр. Пагадненне з 47-гадовым англійскім спецыялістам разлічана да канца сезона 2026/2027 гадоў. Раней Потэр працаваў з "Брайтанам". "Чэлсі" ён называе "фантастычным футбольным клубам".
Прызначэнне новага галоўнага трэнера "Чэлсі" адбылося на наступны дзень пасля адстаўкі немца Томаса Тухеля. Пад яго кіраўніцтвам каманда займала ў англійскай прэм'ер-лізе шостае месца, а ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў нечакана прайграла сціпламу заграбскаму "Дынама".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.