Новым паслом Аўстрыі ў Беларусі можа стаць спецыяліст па "гарачых кропках"

Новым паслом Аўстрыі ў Беларусі можа стаць спецыяліст па "гарачых кропках"

У аўстрыйскім МЗС запланаваныя перастаноўкі, паведаміў канал Puls 24. Між іншым яны закранулі і дыппрадстаўніцтва гэтай краіны ў Беларусі. Пасол Аўстрыі Алаізія Вергетэр ачоліць пастаяннае прадстаўніцтва Аўстрыі пры Савеце Еўропы (безумоўна, для яе гэта павышэнне). На яе месца могуць прызначыць Рональда Штурма. Даследчык Аляксандр Фрыдман звяртае ўвагу, што Штурм — спецыяліст па "гарачых кропках", некалькі гадоў ён быў амбасадарам у Лівіі. "Выбар на карысць Штурма многае кажа аб успрыманні Беларусі ў Аўстрыі", — адзначае Фрыдман. Застаецца толькі пад пытаннем, ці будзе ўручэнне даверчых грамат Аляксандру Лукашэнку, якога ў ЕС не прызнаюць легітымным кіраўніком Беларусі.

Апошнім часам дачыненні Беларусі і Аўстрыі няпростыя. Нядаўна праўладныя прапагандысты накідваліся на Алаізію Вергетэр — яна асудзіла затрыманне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі