МЗС Аўстрыі адрэагавала на затрыманне прэс-сакратара кампаніі А1
Скандал з затрыманнем прэс-сакратара кампаніі А1 Мікалая Брэдзелева менш як за суткі падняўся на ўзровень аўстрыйскіх уладаў.
"Мы асуджаем зневажальныя дзеянні беларускіх уладаў. Асноўныя правы і свабоды ўсіх людзей павінны быць абароненыя заўсёды", — так у МЗС Аўстрыі адрэагавалі на затрыманне і на публікацыю беларускімі сілавікамі "пакаяннага відэа", на якім Брэдзелева прымусілі прызнацца, што ён жыве з мужчынам.
Таксама на ТГ-канале, які злівае інфу ад беларускіх сілавікоў, апублікаваныя некалькі асабістых фота са смартфона супрацоўніка А1.
"Мы інтэнсіўна працуем па дыпламатычных каналах і ў шчыльным супрацоўніцтве з аўстрыйскай кампаніяй, каб аказаць падтрымку", — дадаюць у аўстрыйскім МЗС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.