"Нулявое" чытанне бюджэту ў парламенце пройдзе за закрытымі дзвярыма

"Нулявое" чытанне бюджэту ў парламенце пройдзе за закрытымі дзвярыма

17 лістапада дэпутаты абмяркуюць праект бюджэту Беларусі на 2018 год з прэм'ерам Андрэем Кабяковым. Але журналісты гэтага не пабачаць: "нулявое" чытанне бюджэта пройдзе за закрытымі дзвярыма.

У інфармацыйна-аналітычным упраўленні Палаты прадстаўнікоў Еўрарадыё патлумачылі, што сустрэча носіць працоўны характар, таму пройдзе без прадстаўнікоў прэсы.

Летась на аналагічнае папярэдняе абмеркаванне галоўнага фінансавага дакумента краіны журналістаў пусцілі.

Летась палата прадстаўнікоў прыняла бюджэт на 2017 год значна раней: першае чытанне адбылося 3 кастрычніка, другое  — 5 кастрычніка (дэпутатам спатрэбілася на гэта ўсяго 15 хвілінаў). Ужо на наступны дзень дакумент быў ухвалены Саветам Рэспублікі. А 26-га кастрычніка ён быў апублікаваны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі