Нулявы "рост", калі пашанцуе: тры сцэнары для беларускай эканомікі

Пры лепшым сцэнары эканоміку чакае мала добрага / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Пры лепшым сцэнары эканоміку чакае мала добрага / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Нават "аптымістычны" сцэнар развіцця падзей у рэгіёне не абяцае эканоміцы Беларусі росту і росквіту.

InComeIn разлічыў тры сцэнары: базавы, песімістычны і аптымістычны. Еўрарадыё расказвае, у чым іх сутнасць.

Стан беларускай эканомікі ў 2022 годзе будзе залежаць ад расійска-ўкраінскага ваеннага канфлікту, санкцый супраць Расіі і Беларусі, крызісу ў сусветнай эканоміцы, умоў надвор'я і эпідэміялагічнай сітуацыі, лічаць аналітыкі InComeIn. Таксама на эканоміку можа паўплываць "чорны лебедзь" — нечаканая падзея накшталт пандэміі або вайны ва Украіне.
 

Базавы: санкцыі застануцца, але атрымаецца прадаваць на Захад

Нулевой “рост”, если повезёт: три сценария для белорусской экономики
Толькі пры базавым сцэнары можа быць мінімальны рост эканомікі / Reuters

Базавы сцэнар прадугледжвае, што вайна ва Украіне скончыцца на працягу найбліжэйшых месяцаў і будзе падпісана мірнае пагадненне. Санкцыі пры гэтым застануцца, але ва ўладаў атрымаецца перабудаваць лагістыку паставак беларускіх тавараў за мяжу.

— Што дазволіць кампенсаваць негатыўны ўплыў абмежаванняў і аднавіць, хай і ў меншым аб'ёме, гандаль з заходнімі краінамі. Кітай толькі часткова заменіць рынкі, "якія выпалі". Таму прамвытворчасць і знешні гандаль Беларусі чакае падзенне, а ўнутраны валютны рынак — узмацненні жорсткасці, — пішуць аналітыкі InComeIn.

Пры такім сцэнары не будзе фарсіравацца інтэграцыя Беларусі і Расіі, хоць узмацненне эканамічнай залежнасці Беларусі ад суседкі відавочнае.

— Няўстойлівае надвор'е, скарачэнне пасяўных плошчаў і нізкі ўраджай стануць прычынай новых цэнавых рэкордаў на сусветным харчовым рынку. А заўчаснае зняцце кавідных абмежаванняў прывядзе да новых успышак і абмежаванняў. Што разам з ужо наяўнымі праз ваенныя дзеянні праблемамі яшчэ больш павялічыць прастоі прадпрыемстваў, падзенне прапанавання і рост прамысловай інфляцыі.

На думку экспертаў, цэнтральным банкам па ўсім свеце давядзецца рабіць больш жорсткай грашова-крэдытную палітыку. Гэта значыць, што адсоткавыя стаўкі будуць расці. Грошы стануць даражэйшыя для бізнесаў і людзей. Гэта вядзе да сціскання попыту, значыць, будзе дадатковы штуршок эканомік да рэцэсіі.

Нулевой “рост”, если повезёт: три сценария для белорусской экономики
У горшым выпадку беларускае войска паўнавартасна ўступіць у вайну / Мінабароны

Песімістычны сцэнар азначае, што ў вайну акажуцца ўцягнутыя некалькі еўрапейскіх краін і Беларусь. У такім выпадку санкцыі будуць узмацняцца, ЗВР, якія Нацбанк не паспеў вывесці з-за мяжы, будуць замарожаныя.

— Поўная гандлёвая і фінансавая блакада ўзмоцніць залежнасць Беларусі ад Расіі са стратай часткі суверэнітэту. Астатнія фактары пакажуць яшчэ больш негатыўную тэндэнцыю ў параўнанні з базавым сцэнаром. Гэта прывядзе да падзення ВУП Беларусі па выніках 2022 года на 5–6 адсоткаў.

Прамысловая вытворчасць страціць 5–7% праз складанасці з разлікамі і тое, што тавары прадаваць не будзе куды. Магчыма, за падзеннем прамысловасці варта чакаць нізкіх заробкаў і беспрацоўя. ЗВР паменшацца да $4,0–4,5 млрд да канца 2022 года.

Беларускі рубель будзе слабець да долара, еўра і расійскага рубля. Курс долара прагназуецца на ўзроўні 5-6 рублёў.

— Інфляцыя і стаўка рэфінансавання складуць больш за 12% і 15% адпаведна.

Калі стаўка рэфінансавання паднімецца, крэдыты людзей і прадпрыемстваў стануць даражэйшымі ў абслугоўванні.
 

Аптымістычны сцэнар: мір і аслабленне санкцый

Нулевой “рост”, если повезёт: три сценария для белорусской экономики
Нават аптымістычны сцэнар не значыць добры / Reuters

Калі Расія і Украіна падпішуць мірнае пагадненне да лета, то справы ў беларускай эканоміцы могуць пайсці нашмат лепш. Аднак для гэтага трэба паступовае зняцце лагістычных і плацежных абмежаванняў. Тады гандлёвыя сувязі могуць адносна хутка аднавіцца.

— Паступовае скасаванне санкцый дазволіць захаваць індэкс ВУП Беларусі на ўзроўні 0–0,5 адсотка.

Пры ўмове аднаўлення экспарту вытворчасць вырасце на 1–2%, а долар будзе каштаваць 2,8–3,5 рубля. ЗВР паменшацца ўсяго да $7,0–7,5 млрд да канца года.

Калі беларускай эканоміцы зноў пашанцуе, то інфляцыя апынецца паблізу мэтавай і складзе 6–8%, а стаўка рэфінансавання апусціцца да 10%.

— Фактары ўплыву могуць у розных сцэнарах мець рознае ўздзеянне. І вядома, мы заўсёды пакідаем месца "чорнаму лебедзю" — падзеі, якую немагчыма спрагназаваць і прадбачыць, але якая можа аказаць моцны ўплыў на прапрацаваныя намі сцэнары. Напрыклад, тэхнагенная, прыродная катастрофа або кардынальныя змены ў кіраўніцтве якой-небудзь з краін, — кажуць на заканчэнне аналітыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі