Нядбай — пра суд над ПЭН-цэнтрам: мяркую, гэта памылка рэдактара сайта ВС

Нядбай — пра суд над ПЭН-цэнтрам: мяркую, гэта памылка рэдактара сайта ВС

Звесткі пра тое, што Беларускі ПЭН-цэнтр хочуць ліквідаваць па ініцыятыве расійскага Мінюста, — гэта хутчэй за ўсё памылка рэдактара сайта Вярхоўнага суда. Пра гэта першая намесніца старшыні ПЭНа Таццяна Нядбай заявіла ў каментары Еўрарадыё. 

"Наш рэгіструючы орган — Міністэрства юстыцыі Беларусі, пазоў у Вярхоўны суд (паводле ліста, які мы атрымалі з Вярхоўнага суда) падаў таксама беларускі Мінюст за подпісам Сліжэўскага. Можа, рэдактары сайта Вярхоўнага суда ведаюць нешта, чаго не ведаем мы? 

Калі сур'ёзна — мяркую, гэта памылка рэдактара сайта. Яго (рэдактара) можна зразумець: такі канвеер палітычна матываваных справаў ідзе... І хуткасць, з якой ліквідоўваюць грамадзянскую супольнасць, вылазіць бокам вось у такіх дробязях", — пракаментавала Нядбай.

Як распавядала Еўрарадыё, суд па ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтра быў прызначаны на 3 жніўня, але сёння яго перанеслі на 9 жніўня. Пры гэтым на сайце Вярхоўнага суда чамусьці было напісана, што пазоўнікам выступае Мінюст Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі