Няшчасны выпадак на вытворчасці ў Магілёве (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, у зборачным цэху прадпрыемства падчас афарбоўкі знутры металічнай ёмістасці адбылося ўзгаранне пароў фарбы. У выніку 25-гадовы маляр, жыхар Магілёва, атрымаў апёкі 1-3 ступені 50% цела (галава, тулава, канечнасці) і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Магілёўскай гарадской бальніцы № 1. Яго стан цяжкі. Прычына здарэння высвятляецца.



Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі