Нясвіжскі замак могуць выключыць са спісу ЮНЭСКА

Пра гэта распавёў старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. На яго думку, хібы рэканструкцыі гэтулькі відавочныя, што эксперты могуць не заўважыць іх, толькі калі іх напояць да стану бяспамяцтва.

Дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Сяргей Клімаў не настолькі драматызуе сітуацыю, аднак таксама падкрэслівае, што рэканструкцыя ідзе неналежным чынам. З яго словаў, пажаданні спецыялістаў ігнаруюцца будаўнікамі і рэстаўратарамі. “Яны ствараюць не інтэр’еры, а нейкія тэатральныя дэкарацыі”, — заявіў Клімаў у інтэрв’ю Белсат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі