Нырнуў і знік пад вадой: 16-гадовы падлетак патануў у рацэ Пціч пад Мінскам

Рака Пціч / wmbel.by
Рака Пціч / wmbel.by

Увечары 18 чэрвеня ў рацэ Пціч пад Мінскам патануў 16-гадовы падлетак — першакурснік аднаго са сталічных каледжаў. Трагедыя адбылася ў аграгарадку Крупіца Мінскага раёна.

Хлопец паехаў адпачываць у разам са сваім братам. Нырнуў — і знік пад вадой. Брат адразу ж падняў трывогу. У 22:09 паведамленне пра няшчасны выпадак паступіла ў МНС.

Ратавальнікі тэрмінова выехалі на месца. Але дапамагчы падлетку 2004 года нараджэння ўжо не змаглі. На тое, каб знайсці і дастаць з вады яго цела, спатрэбілася каля палутара гадзінаў.

Праверку па факце гібелі чалавека праводзіць Следчы камітэт. Дакладную прычыну смерці падлетка пакажа судова-медыцынская экспертыза. На думку ратавальнікаў, хлопец быў цвярозы, але стаў ахвярай падспуднасці ракі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі